Ваўкавыскі помнік спазніўся на год
Яшчэ ў 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыска прапанавалі ўладам горада адзначыць памяць ваўкавыскай харугвы, якая была амаць цалкам знішчаная ў бітве. Перад тым, як Гродзенскі абласны мастацка-экспертны савет зацвердзіў праект памятнага знаку, яго некалькі разоў перараблялі. Менавіта таму помнік не паспелі адкрыць сваечасова і спазніліся на год.
На адкрыцці прысутнічалі не толькі жыхары горада, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, але таксама замежныя госці.
Паводле volkovysk.by
Здымак volkovysk.by