У Гродне дэмантуюць старыя савецкія радыёвышкі-глушылкі

У суверэннай Беларусі яны транслявалі нацыянальныя радыёстанцыі і часткова расійскія на FM. Функцыянавалі вышкі ў Панямуні да 2012 года. Але ў эпоху “лічбы” сталі незапатрабаванымі. РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” прыняў рашэнне аб іх паэтапным дэмантажы.

 

Інстытут “Гроднагіпрабуд” распрацаваў праект дэмантажу ўсіх чатырох радыёмачтаў.

 

– Цяпер праект дэмантажу вышак знаходзіцца на экспертызе, – распавядае дырэктар інстытута Мікалай Моніч. – Акрамя гэтага, распрацоўваем праекты зносу трох радыёвышак вышынёй ад 118 да 124 метраў у Магілёўскай вобласці і адной 50-метровай пад Баранавічамі на Брэстчыне.

 

Калі дэмантаж вышак, знос бетонных падстаў і разборка непрыдатных будынкаў завершацца, у Панямунь будзе праведзена рэкультывацыя васьмігектарнага ўчастка зямлі, які адыдзе да горада. Гэта вельмі маляўнічае месца, яно можа спадабацца інвестарам.