Эколагі: не падкармлівайце вадаплаўных птушак

|

Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня гродзенскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” раіць аматарам птушак больш звяртаць увагі на безабаронных вераб’іных:

 

–          Трэба дапамагаць вераб’іным, і тады, калі выпадзе снег, зменшыцца светавая частка сутак, калі яны могуць знайсці для сябе ежу.

Гэтым птушкам без дапамогі часам цяжка бывае выжыць.

А дабрыня людзей да вадаплаўных не зусім добрая.

Птушкі трапляюць у пастку, бо людзі адзін дзень пакормяць, другі – не.


Птушкі павінны самастойна ацэньваць сваю магчымасць пракарміцца ў пэўным месцы.

У асаблівай небяспецы лебедзі: прыгожыя, людзей яны звычайна не баяцца, ахвотна падплываюць, іх кормяць.


Прыкормленыя вадаплаўныя птушкі, перадусім лебедзі,  могуць застацца зімаваць у месцы, дзе выжыць зімой яны не змогуць.

У такіх птушак прытупляецца міграцыйны інстынкт, і гэта пагражае іх жыццю.

 

Да меркавання эколагаў прыслухалася Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі , якое звярнулася да насельніцтва з просьбай не карміць вадаплаўных птушак у міграцыйны перыяд.

 

Фота з сайта http://voicenetbrest.blogspot.com