Малітоўны ўспамін памерлых гродзенскіх мастакоў
Станіслаў Кічка, старшыня суполкі мастакоў пры непрызнаваным уладамі “Саюзе палякаў на Беларусі”:
– Лістапад – месяц, калі памінаюць памерлых, таму мы і вырашылі ўзгадаць тых людзей, якія найбольш зрабілі і былі звязаны з Гродна.
У спісе Станіслава Кічкі 26 імёнаў:
– Шмат іх адышло, мы ўзгадваем найбольш актыўных: Іван Пушкоў, Канстанцін Пятроў, Валянцін Савіцкі, Мікалай Лук’янаў – былы старшыня Гродзенскага Саюза мастакоў, Анціпін Аляксандр – год, як памёр, Гарык Мазураў – разам працавалі шмат гадоў, Аляксандар Кох і яго сын Юра.
Спадар Станіслаў кажа, што не ўсе падтрымалі ягоную малітоўную ініцыятыву:
– Гэта была ідэя Марысі Мацко, гаспадыні галерэі “Крыга”.
А я ўжо пайшоў да ксяндза, дамовіўся.
А цяпер некаторыя мастакі кажуць: чаму не ў саборы?
Я ж не супраць, можна і там таксама, але трэба, каб нехта дамовіўся з праваслаўным святаром.
Далучыцца да малітвы за супакой памерлых гродзенскіх мастакоў можна 30 лістапада.
Пачатак імшы ў 19 гадзін.
Фота з сайта http://belarus-travel.by