Ноччу на Савецкіх пагранічнікаў гарэў дом 1930-х гадоў

|

Пра прычыны ўзгарання супрацоўнікі МНС пакуль не кажуць, але ёсць верагоднасць, што ў момант узгарання там знаходзіліся бамжы, якія спрабавалі развесці агонь на другім паверсе.

 

align=”” width=”725″ height=”480″ >

 

Тушылі агонь пяць пажарных машын. Пакуль працавалі пажарныя, супрацоўнікі ДАІ перакрылі рух па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Патушылi пажар каля гадзіны ночы.

 

Да №73 па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў быў пабудаваны ў 1930-х гадах на некалькі жылых кватэр. За гады эксплуатацыі старая пабудова пазбавілася балкона на пярэднім фасадзе, а таксама быў закладзены галоўны ўваход. З 2013 года ў доме ніхто не жыве. Верагодней за ўсё, пасля пажару старая пабудова пойдзе па знос. 

 

Фота: Алексей Карпенка