Апошні тыдзень сакавіка – з марозамі і мяцеліцай
Але не – такая вось вясновая раніца 24 сакавіка з намётамі-шапкамі на дахах аўта і галінах соснаў (Гродна, каля парку «Румлёва»).
У наступныя дні сіноптыкі таксама не абяцаюць нічога суцяшальнага: тэмпература паветра па захадзе (гэта значыць, у нас) ноччу да… мінус 10—13°C! Днём мінус 4 – плюс 3°C. «Загадчыкі надвор’я» трохі разгубленыя, таму што на заканчэнне месяца «планавалася» каля 13-15°C цяпла. З другога боку, надвор’е больш чым на некалькі дзён спрагназаваць нельга.
– 31-е – таксама сакавік, а яно яшчэ праз тыдзень. Усё можа быць… – па-філасофску адказалі ў Гідраметцэнтры.
Л.Леонт
Фота аўтара