Смаргонскія памежнікі затрымалі 12 нелегалаў-уятнамцаў і двух грузін

|

Нелегалы патлумачылі, што накіроўваліся ў Еўрасаюз у пошуках лепшага жыцця.

 

Пра групу невядомых азіяцкай знешнасці  памежнікам паведамілі мясцовыя жыхары.

У 700-х метрах ад мяжы ў раёне в.Баяры затрымалі восем уятнамцаў.

Праз некалькі гадзін на рознай адлегласці ад мяжы знайшлі яшчэ чатырох азіятаў-нелегалаў.

 

Роўна год таму, 27 жніўня 2012 года, гродзенскія памежнікі затрымалі адразу 36 нелегалаў з Уятнаму (на здымку).

 

На фоне няспыннай плыні нелегальных мігрантаў, смаргонская памежная група шукае перакладчыка з уятнамскай мовы на рускую, паведаміў БелаПАН памочнік начальніка памежнай групы Аляксандр Колабаў.

 

Здымак http://gpk.gov.by