Ашмянскія мытнікі затрымалі кантрабанду адзення, вакцын для жывёл і мэблі
Пры праверцы грузавога адсека, акрамя заяўленага тавару, мытнікі знайшлі каробкі з жаночым адзеннем, ветэрынарнымі прэпаратамі, свяцільнікамі і мэбляй, дакумантаў на якія не было. Як патлумачыў кіроўца, лішні тавар яму загрузілі, бо хацелі “дапамагчы падзарабіць”.
Купальнікі, блузкі, вакцыны для птушак, сабак і катоў, люстры, крэслы і асновы для ложкаў агульным коштам каля паўтара мільярда рублёў канфіскаваныя. Па факце гэтага правапарушэння мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.
Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэтa