Гарадзеншчына мае шанец стаць прыярытэтнай інвестзонай для ізраільскага бізнеса
У Гродзенскай вобласці зарэгістраваныя 15 арганізацый з удзелам ізраільскага капітала. Сярод іх вытворца мэблі “Зов-Леневромебель” і СТАА “Контэ-Спа”.
Толькі летась Ізраіль інвеставаў у эканоміку вобласці 3,5 мільёны даляраў. У студзені-чэрвені гэтага году наўпроставыя інвестыцыі склалі 1 мільён даляраў.
Пачалося стварэнне буйнога комплекса па вытворчасці мяса індэйкі ў Новай Ельні, для якога ізраільскі бок прадставіць крэдытныя рэсурсы ў памеры 48,5 мільёнаў даляраў. Абсталяванне для вытворчасці паставіць ізраільская кампанія AgriGo.
Гродзенская вобласць прапануе бізнесу з Ізраілю рэалізацыю праектаў у гістарычным цэнтры горада, у гатэльным бізнесе, сельскай гаспадарцы, ахове здароўя.
Паводле http://www.belta.by