Школа маладога журналіста абвяшчае прыём навучэнцаў

|

Па словах арганізатараў курса “ШМЖ”, ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”, за 15-ць год дзейнасці імі выпрацавана праграма, якая за кароткі тэрмін дапаможа слухачам арыентавацца ў розных тэмах, навучыць асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.  

 

За час навучання слухачы пазнаёмяцца не толькі з асновамі журналістыкі, але і навучацца рабіць фота і відэарэпартажы, прымуць удзел у працы рэдакцыі інтэрнэт-парталу «Твой стыль» (www.t-styl.info) і ў іншых выданнях. 

 

Арганізатары рыхтуюць для навучэнцаў шмат навінак і сюрпрызаў.  Адзін з іх палягае на тым, што здымаецца верхняя ўзроставая мяжа для кандыдатаў на ўдзел у курсе. У гэтым годзе да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -16“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год і вышэй!


Каб трапіць у ШМЖ-16 неабходна запоўніць анкету і прайсці суразмову.

 

АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ прымаюцца ад 10-га да 28-га верасня на email: shmzh.hrodna@gmail.com  ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх), з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць па тэлефоне:  (029) 783-08-45 і email: shmzh.hrodna@gmail.com 


Па інфармацыі ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар”: 3sektar.by