Гродзенскія праваахоўнікі занепакоеныя распаўсюдам дэструктыўных рухаў
У якасці прыклада ўзгадваецца жнівеньскае жорсткае падвойнае забойства. Тады ў адной з кватэр на Дзевятоўцы было знойдзена цела дзяўчыны з шматлікімі ранамі, а кантэйнеры для смецця – знявечанае цела 23-гадовага гаспадара кватэры.
Паводле праваахоўных органаў, забойства здзейсніў муж загінулай, 22-гадовы жыхар Вілейкі. І забойца, і ягоныя ахвяры, па высновах следства, належылі да аднаго з дэстуктыўных рухаў – былі прыхільнікамі сатанізму.
Суседзі загінулага нічога дзіўнага за хлопцам не заўважалі, кажуць, што ён быў спакойным, ветлівым.
Пасля гэтага выпадка Пракуратура вобласці і УУС падрыхтавалі памятку, дзе заклікаюць грамадзян паведамляць пра ўсе вядомыя факты існавання падобных груповак, а таксама ўзмацняць выхаваўчую працу ў навучальных установах.
Педагогаў заклікаюць глыбока аналізаваць інфармацыю пра належнасць вучняў да груповак, “асноўнымі спосабамі самавыражэння якіх з’яўляюцца анціграмадскія праявы, публічныя заявы пра непрызнанне традыцыйных маральных норм”.
Паводле http://region.grodno.by
Здымак http://vk.com