Максім Багдановіч падзяліўся сваёй душой
Жывы фотаальбом “Вялікае жыццё палымянага паэта” быў дыпломным праектам студэнткі Юліі Сямашкі, які яна рыхтавала пад кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў.
Асноўную часту падрыхтавала сама Юлія. Яна зазірнула на старонкі жыцця Багдановіча і вынесла адтуль самае шчырае, самае сакральнае, самае шчымлівае, самае духоўнае… У гэты вечар студэнты дзяліліся кроплямі сваёй душы, з якіх складвалася душа паэта. У завяршэнні мерапрыемства галоўная гераіня, якую зайграла сама Юлія, сказала, што творчасць Максіма будзе жыць, пакуль мы памятаем пра яго, і збіраемся разам, каб святкаваць яго Дзень народзін.
Хлопец, што зайграў галоўнага героя, сапраўды чымсці нагадваў Багдановіча
Імпрэза атрымалася вельмі душэўная і не мала гэтаму паспрыяла трапнае знешняе падабенства галоўнага героя з Максімам. На працягу мерапрыемства Юлія чытала дзённік пра Максіма Багдановіча і адкрывала адзін за другім пакоі музея, дзе нібы ажывалі эпізоды жыцця: маці і бацька ля калыскі Максіма, паэт у ліцэі са сваімі сябрамі чытае “Нашу ніву”, дзе надрукаваны яго вершы, Максім прызнаецца ў каханні Ганне Какуевай… Гукі скрыпкі, “Зорка Венера” ў выкананні ансамбля музычнай школы, і кветкі Юліі ад бацькі – усё натхняла і кранала…
Падаецца, Багдановіч добра выбраў таго чалавека, які ажывіў старонкі яго жыцця, альбо гэта Юлія трапна выбрала дыпломны праект.