“1514” – дзіцячы настольны блакбастэр

Спецыяльна да 500-ых угодкаў бітвы пад Оршай на свет з’явілася новая беларуская настольная гульня “1514”. Вельмі радуе, што беларускі асяродак папоўніўся ўжо трэцяй беларускамоўнай настолкай. І яшчэ да афіцыйнай прэзентацыі атрымалася яе патэсціць.

Вясельнае падарожжа па Беларусі. Частка IV: цэрквы абарончага тыпу

| Без катэгорыі

Куды паехаць далей па Беларусі? Што паглядзець? На чым засяродзіць увагу? На нашых землях знаходзіцца шмат цікавых архітэктурных помнікаў. У гэтым артыкуле мы спыніліся на цэрквах абарончага тыпу. Іх у нас няшмат, але ўсе ўнікальныя і адносяцца да XV-XVI стагоддзя.

Вясельнае падарожжа па Беларусі. Частка ІІІ: вытокі

| Без катэгорыі

Выбіраючыся ў падарожжа, трэба для сябе вызначыць мэту: гэта будзе вандроўка па замках ці паломніцтва па касцёлах, альбо вам хочацца паляжаць на беразе возера пад яркім сонейкам, альбо, як для сябе вырашылі мы, хочацца з’ездзіць да сваіх вытокаў, наведаць радзімы сваіх бабуль і дзядуль.

Вясельнае падарожжа па Беларусі. Частка ІІ: вядомыя і невядомыя Радзівілы

| Без катэгорыі

Беларусь славіцца замкамі. Сапраўды, калі думаць пра тое, куды паехаць у Беларусі, то найперш прыходзяць такія назвы як Навагрудак, Мір, Нясвіж, далей узгадваюцца Гальшаны, Любча, Крэва і іншыя. Калі не быў там, то варта абавязкова з’ездзіць. А па дарозе яшчэ хаваецца шмат невядомага, але каштоўнага.

Вясельнае падарожжа па Беларусі. Частка І: фестывалі

| Без катэгорыі

Чытачы “Твайго стылю” і добрыя сябры рэдакцыі Антось і Наста Янкоўскія падрыхтавалі серыю артыкулаў пра сваё нядаўняе падарожжа па Беларусі. Спадзяемся, невялікі цыкл многім будзе карысны ў будучыні пры планаванні адпачынку.

Тыдзень этна-драйву на Пятроўскім фэсце

|

На тыдзень вырвацца з гарадской паўсядзённасці, забыць пра камп’ютар і інтэрнэт, адчуць смак вясковага паветра ды акунуцца ў традыцыйны ўклад быту, пераняць ад бабулек мудрасць і навучыцца беларускім танцам – пра гэта ў нататках гарадзенцаў з “Пятроўскага фэсту” на Любаншчыне.

Максім Багдановіч падзяліўся сваёй душой

|

Дзень нараджэння паэта святкаваў 12 снежня Музей Максіма Багдановіча ў Гродне. Ажывілі старонкі жыцця Максіма ў літаратурна-музычнай кампазіцыі студэнты Гродзенскага каледжа мастацтваў.