Вольга Стужынская сустрэнецца з гарадзенцамі

|

Вольга Стужынская вядомая сваёй прапановай скараціць “чорны спіс” ЕС і выказваннямі супраць візавых санкцый як метаду ўплыву на адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Абараняючы сваю пазіцыю, намякала на  экспертаў і  палітыкаў, якія стаяць за яе прапановамі, але канкрэтных імёнаў і прозвішчаў не называла.

Яе выказванні выклікалі гарачыя абмеркаванні сярод беларускіх палітычных і грамадскіх дзеячаў.

 

Вольга Стужынская зяўляецца сябрай кіроўнага камітэту Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства,  каардынатар рабочай групы форума.

Да стварэння «Офісу за дэмакратычную Беларусь» працавала навуковым супрацоўнікам у Парламенцкай Асамблеі НАТА. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт і  Універсітэт штата Мэрыленд.  

 

Сустрэча з Вольгай Стужынскай адбудзецца 28 чэрвеня па адрасе: вул.Будзёнага, 48а, офіс 75.

 

Пачатак у 18.30.

 

Здымак http://belsat.eu