Аксана Пачобут распавяла пра сустрэчу з мужам у гарадзенскай турме
Аксана Пачобут распавяла “Твайму стылю”:
– Андрэй сядзіць адзін у камеры, якая разлічаная на 4 асобы. Сказалі, што так загадаў аператыўнік.
Адчувае сябе добра, бадзёра. Займаецца спортам, наколькі гэта магчыма ў тых абставінах, робіць прасцейшыя практыкаванні.
Просіць прыносіць кнігі, каб неяк бавіць час. Пачаў чытаць літаратуру, якую ў хаце не чытаў: Акуніна, сучасную літаратуру, дэтэктывы.
Кажа, што арышт быў нечаканы, але рыхтаваўся да гэтага, усё было прадказальна.
Перакананы, што прысуд будзе вельмі суровы.
Усім сябрам, калегам перадае прывітанні, просіць выказаць вялікую падзяку за салідарнасць.
Перадачы Андрэю перадаюць, нормы ёсць толькі на харчовыя.
Мінулы раз ягоныя калегі перадавалі кнігі, нейкія побытавыя рэчы.
Афіцыйна Андрэй Пачобут пакуль знаходзіцца ў статусе падазраванага. Абвінавачванне павінны прад’явіць цягам 10 дзён.
Аксана Пачобут:
– Магчыма, гэта першае і апошняе спатканне, а магчыма следчы зноў дасць дазвол. Паспрабую звярнуцца да яго на наступным тыдні.