Знайдзі 15 хвілін, каб дапамагчы птушкам!

|

Дырэктар арганізацыі Віктар Фянчук размясціў у інтэрнэце зварот, у якім просіць дасылаць у Міністэрства лясной гаспадаркі і Міністэрства прыродных рэсурсаў каментары адносна праекта Правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Віктар Фянчук прапануе звярнуцца ў Міністэрства з патрабаваннямі:

-Закрыць веснавое паляванне на вадаплаўных птушак і скараціць спіс паляўнічых відаў качак,

-Не дапусціць пашырэння спісу непажаданых відаў і ўключэння ў гэты спіс драпежных відаў птушак,

-Прыняць меры, каб сітуацыя, якая адбылася ў Новалукомлі з бакланамі, не паўтарылася ў будучыні. Дзеля чаго дазволіць рэгуляванне баклана толькі на тэрыторыі рыбаводных гаспадарак.

 

Пакінуць электронныя звароты можна, перайшоўшы па спасылках:

1.Грамадская прыёмная Мінлесгасу: http://mlh.by/ru/contacts/form.html   

2. Грамадская прыёмная Мінпрыроды: http://minpriroda.by/ru/priemn/social_reception/fiz