Рыбак выратаваў пагарэльца

|

Па мабільным тэлефоне ён выклікаў выратавальнікаў, а сам кінуўся ў дом.

У пакоі на ложку рыбак знайшоў і выцягнуў на вуліцу мужчыну.

Уратаванага 67-гадовага гаспадара дома агледзелі медыкі і вызначылі, што шпіталізацыя яму не патрэбная.

Праўда, жыць яму цяпер няма дзе: агонь знішчыў дах і перакрыцце дома.

Паводле папярэдніх звестак пажар мог узнікнуць з-за неасцярожнага палення самога пацярпелага.

 

Жыхарку вёскі Самаровічы Зэльвенскага раёна, 83-гадовую пенсіянерку, у гэты ж дзень выратаваць не паспелі.

Палаючы дах яе дома раніцай убачыў кіроўца мясцовай гаспадаркі.

Ён заехаў у бліжэйшы дом і папрасіў выклікаць выратавальнікаў, але тэлефона ў хаце не аказалася.

Гаспадыня пабегла па дапамогу да суседзяў, і час быў згублены.

 

Агонь паспеў знішчыць дах, маёмасць, пашкодзіў сцены.

Выратавальнікам заставалася толькі канстатаваць смерць уладальніцы дома.

Жанчына пражывала адна.

Паводле папярэдняй версіі, пажар мог распачацца з-за вуголля, якое выпала з печы.

 

Здымак http://112.by