Шасцёра беларусаў перавозілі цыгарэты праз мяжу. На 600 мільёнаў беларускіх рублёў

|

Калі пералічыць на нашыя, прыкладна на 600 мільёнаў беларускіх рублёў. 

 

Гэта, бадай, самая буйная партыя кантрабанднага тытуню, якую спрабавалі перавезці праз мяжу нашы суайчыннікі ў прыватным легкавіку.

 

Для кантролю памежнікі спынілі два аўтамабіля на беларускіх нумарах. У кожнай машыне было па тры чалавекі. Убачыўшы прадстаўнікоў улады, беларусы вырашылі ўцячы. Аднак гэта ім не ўдалося. Кантрабандысты былі затрыманы, аднак да суда, згодна з польскім законам, іх адпусцілі да судовага паседжання па гэтай справе.

 

У машыне не засталося свабоднага месца!


Падчас праверкі аўтамабіляў было знойдзена  больш за 360 тысяч штук цыгарэт розных марак без польскіх акцыз. Цыгарэтныя пачкі займалі ў аўтамабілях практычна ўсе месцы, прыдатныя для ўтойвання чаго-небудзь: тэхналагічныя адтуліны дзвярэй, пустоты пад сядзеннямі, багажнікі і нават вольныя месцы пад дыванкамі.

Багажнікі былі “забіты пад завязку”.


Затрыманыя прызналі сваю віну. Аўтамабілі былі канфіскаваныя. Польскія памежнікі не выключаюць, што іх могуць прадаць у лік будучых штрафаў. Цыгарэты былі перададзены мытнікам, якія канчаткова вырашаць далейшы лёс кантрабанднага тавару.

 

Паводле podlaski.strazgraniczna.pl