Напрыканцы тыдня ў Гродна прыйдзе адліга
У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, на асобных участках дарог – галалёдзіца.
Вецер паўднёвы, паўднёва-усходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -9…-11°С, днём -3…-5°С.
5 лютага характар надвор’я істотна не зменіцца. Без істотных ападкаў. Месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы 4-9 м/с.
Уначы -7…-12°С, днём 0…-5°С.
6 лютага днём па захаду Гарадзеншчыны магчымы мокры снег. Месцамі слабы туман, на асобных участках дарог – галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы -4…-9°С, днём -3…+2°С.
Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету”, 7 лютага ўначы на большай частцы, днём месцамі мокры снег з дажджом, туман.
Уначы 0…-5°С, днём -2…+3°С.
8-9 лютага будзе воблачна з праясненнямі, часам ападкі, месцамі туман, галалёд.
Тэмпература паветра ўначы -3…+2°С, днём -1…+4°С.
Здымак http://kraj.by