Стартаваў фотаконкурс “Магія дзікай прыроды – 2014”
Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях:
1. «Магія дзікіх птушак» – здымкі дзікіх птушак у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў, уключаных у Спіс птушак Беларусі. На конкурс у гэтай намінацыі не прымаюцца здымкі, якія ўдзельнічалі ў фотаконкурсах “Магія дзікай прыроды-2013” і “Птушкі ў аб’ектыве” да 2012 г. уключна.
2. «Магія дзікіх жывёл» – здымкі дзікіх жывёл (акрамя птушак) у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў нашай фауны.
3. «Магія МакраСвету» – здымкі жывых і нежывых прыродных аб’ектаў, зробленыя ў прыродзе ў рэжыме Макра на тэрыторыі Беларусі.
4. «Магія краявідаў» – здымкі прыродных ці іншых ландшафтаў на тэрыторыі Беларусі, на якіх выразна і цікава паказаны прыродныя элементы і/ці аб’екты.
Фотаздымкі на конкурс прымаюцца да 1 верасня 2014 года.
Падрабязнасці, правілы і абмежаванні для ўдзельнікаў – на сайце birdwatch.by.
Штомесяц з кожнай намінацыі ў фінал праходзяць не больш 5 здымкаў (не больш 10 з намінацыі “Магія дзікіх птушак”), якія маюць найбольшы сярэдні бал на 6-ы дзень наступнага месяца ў выніку галасавання зарэгістраваных карыстальнікаў сайту birdwatch.by.
Калі больш 5 (10 з намінацыі “Магія дзікіх птушак”) здымкаў-фіналістаў месяца маюць аднолькавы бал, у фінал праходзяць тыя, якім паставілі адзнаку больш карыстальнікаў. У выпадку, калі і гэтыя паказчыкі будуць аднолькавымі, у фінал фотаконкурсу праходзіць здымак, які быў размешчаны раней.
Міжнароднае Журы адбірае 12 пераможцаў сярод здымкаў-фіналістаў.
Па тры лепшыя здымкі з кожнай з чатырох намінацый будуць надрукаваныя ў вялікіфарматным каляровым календары на 2015 год, які будзе распаўсюджвацца бясплатна.
Аўтары гэтых здымкаў будуць запрошаныя на афіцыйную прэзентацыю календара ў Гродна і ўрачыста атрымаюць: за здымак, які зойме Першае месца ў любой з чатырох асноўных намінацый – 10 асобнікаў календара, за здымак, які зойме другое месца – 7 асобнікаў, за здымак, які зойме трэцяе месца – 5 асобнікаў.