Гродзенцы абяруць час для “Бацькоўскіх маршрутаў”

|

Аўтобусы пойдуць па 2 маршрутах: «Вуліца Хімікаў – вул. Кабяка – 4-я бальніца – праспект Я. Купалы – абласная філармонія»; «Дзевятоўка-5 – вул. Таўлая – Белыя Росы – Лапенкі – вул. Ліможа – вуліца Брыкеля – аптэчны склад – вул. Курчатава – вул. Урублеўскага».

Усім зацікаўленым раім выказаць сваё меркаванне адносна раскладу рэйсаў у апытанні, якое праводзіцца на сайце гарвыканкама.

Пакуль прапануецца ранішні час 7.00 і 7.20, увечары – 17.30 і 18.00, а для іншых меркаванняў прадугледжаны варыянт адказу “Неабходны іншы час”.

Прыняць удзел у апытанні можна тут.

“Бацькоўскія маршруты” ў Гродне ствараюцца для падвозу ў дзіцячыя садкі дзяцей (разам з бацькамі), якія жывуць у мікрараёнах Вішнявец і Дзевятоўка.