Футбаліст з Малдовы стаў ахвярай беларускай інфляцыі
Кантракт з футбалістам прадугледжваў аплату працы ў беларускіх рублях і быў разлічаны да 15 ліпеня.
У інтэрв’ю сайту goals.by Фрунзэ (на здымку ў зялёнай кашульцы) паведаміў, што кіраўніцтва “Нёмана” прапанавала падпісаць новы кантракт, але на горшых умовах, што не задаволіла футбаліста.
Цяпер Фрунзэ не ведае, што рабіць з заробленымі ў Гродне беларускімі рублямі:
– Еду с ними в Кишинев, не зная, что с ними делать дальше. Приеду назад через полгода, посмотрю: урегулируется у вас тут ситуация или нет :).
Может, тогда я вообще за все эти рубли смогу только две буханки хлеба и килограмм картошки купить :)- цытуе Фрунзэ goals.by.
У складзе “Нёмана” Віярэл Фрунзэ гуляў ад пачатку года. На яго рахунку былі тры гады ў чэмпіянаце краіны і два – у гульнях за Кубак Беларусі.
Крыху раней з-за фінасавых прычын каманду пакінуў таксама сербскі легіянер Неманья Цветкавіч.
Цяпер з “легіянераў” у складзе гарадзенцаў застаўся толькі расеец Аляксандр Каваленка, кантракт з якім дзейнічае да канца года.