Адказу пакуль няма, але заяўнікаў папярэдзілі

|

Заява на пікет была падпісана старшынёй гарадской арганізацыі партыі Аляксандрай Васілевіч (на здымку) і старшынёй суполкі Кастрычніцкага раёну Дзмітрыем Аўдзейчыкам. Акцыя павінна адбыцца заўтра, але сёння яшчэ няма афіцыйнай адмовы на яе правядзенне.

 

Пра далейшы лёс акцыі распавядае Аляксандра Васілевіч: «Пікет пасля папярэджаня заяўнікаў пра тое, што не трэба ўдзельнічаць у несанцыянаванай акцыі, мы ўжо адназначна праводзіць не будзем. Хутчэй за усё сходзім у царкву, ці прыдумаем яшчэ што-небудзь цікавае. Пад час пікету мы планавалі інфармаваць насельніцтва пра аварыю ў Чарнобылі і выклікаць у гармадстве дыскусію наконт пабудовы АЭС у Беларусі».

 

У Гродна напрацягу ўжо некалькіх год пікеты забараняюць, а калі ладзяцца несанкцыянаваныя, іх удзельнікаў затрымліваюць.