Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку
Самы сур’ёзны аб’ект са складанымі канструкцыямі – сланоўнік з басейнам і цёплай падлогай.
alt=”Image 15691″ sub=”Image 15691″ >
Яго будаўнікі абяцаюць здаць у верасні ўжо разам з абсталяваннем.
У верасні будзе таксама гатова і аздоблена ўваходная група заапарку
На гэтым жа тыдні будаўнічыя працы скончацца на малпоўні.
У бліжэйшыя дні новае жытло атрымаюць фламінга.
Будаўніцтва тэрарыума завершыцца ў жніўні.
Новыя дамы атрымалі фазаны, паўліны і драпежныя птушкі. Пабудаваныя і абжытыя вальеры для буйных жывёл, ваўкоў, зуброў, якаў, казлоў, муфлонаў ды іншых капытных.
Будуецца пляцоўка “Бабулін дворык”, дзе дзеці змогуць паназіраць за вясковымі хатнімі жывёламі.
Фота Караліны Дарошка і Паўліны Гічан