Няма кіраўніка і бухгалтара – няма АЭС

Беларускі і расейскі бакі працягваюць працэс перамоваў па кантрактным і крэдытным пагадненнях аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы. Калі пачнуцца земляныя працы на пляцоўцы будучай станцыі, невядома, паведамілі агенцыі “Интерфакс-Запад” у міністэрстве энергетыкі Беларусі.

 

У “Белэнерга” паведамілі, што энергазбытавое сумеснае прадпрыемства, якое Беларусь і Расія планавалі стварыць у межах двухбаковых міжурадавых дамоўленасцяў пра супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, дагэтуль таксама не створанае.

 

Там ідуць вельмі актыўныя перамовы, але статут сумеснага прадпрыемства не зацверджаны, кіраўнік і бухгалтар не прызначаныя, а без гэтага пачынаць працу па рэгістрацыі сумеснага прадпрыемства немагчыма, – паведаміў прадстаўнік “Бедэнерга”.

 

Раней прадстаўнікі беларускага ўрада заяўлялі, што кантракт па будаўніцтве АЭС плануецца падпісаць у чэрвені 2011 года, крэдытнае пагадненне – у ліпені. Таксама бакі дамовіліся, што ў ліпені павінна быць створанае і зарэгістраванае энергазбытавое СП, на верасень быў запланаваны пачатак земляных прац на пляцоўцы Астравецкай АЭС.