Кошт паездкі ў гродзенскіх аўтобусах узрасце да 800 рублёў
Рашэнне Гродзенскага аблвыканкама пачне дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання.
Гэта пацягне за сабой падаражэнне праезду на экспрэсных маршрутах і ў маршрутных таксі.
Новы кошт білетаў і на палову не пакрые выдаткаў на перавозку пасажыра.
Па падліках начальніка планавага аддзела гродзенскага аўтапарка Людмілы Малевіч, нават з улікам субсідый фактычныя выдаткі на 1 паездку складаюць 930 рублёў, кошт білета ў 1200 рублёў будзе роўны сабекошту.
Гэта дазваляе набываць паліва і плаціць супрацоўнікам аўтапарку заробкі, якія ніжэй за сярэднія па Рэспубліцы.
Аднак і ў гэтым выпадку не ўлічваецца амартызацыя, выдаткі на рамонт, набыццё запчастак.