У Гродзенскай вобласці асуджаны замежныя наркадылеры

|

42-гадовы і 31-гадовы наркадылеры везлі ў Беларусь марыхуану, экстазі  і амфетамін.

Яны не здагадваліся, што за іх аўто ўжо сачылі.

У выніку міжнароднай аперацыі спецслужбаў, піша БелТА, у кантрабандыстаў канфіскавалі 5 кг марыхуаны, 1 тысячу таблетак экстазі і 1 кг амфітаміну.

Упакаваны ў паліэтэлен тавар быў схаваны ў запасным коле.

Яшчэ адна партыя амфітаміну, гашыш і псіхатропныя таблеткі  знайшлася ў асабістых рэчах затрыманых.

Замежнікі асуджаныя судом Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці па ч.3 арт.328 КК “Незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і  іх прэкурсораў” і  ч.3 ст.228 “Кантрабанда” да 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожны з канфіскацыяй маёмасці.