Правілы падачы дакументаў у польскія консульскія ўстановы будуць больш жорсткімі
Хаця трапіць у “жывую чаргу” была зусім не проста. Напрыклад мне, каб падаць візавую анкету раней тэрміну рэгістрацыі, спатрэбіўся асабісты дазвол консула.
Ведаю выпадкі, калі кансулат у Гродне сапраўды прымаў дакументы без электроннай рэгістрацыі, але ўсе яны былі выключнымі, пільнымі, і вырашаліся таксама са згоды консула.
Тых жа, хто спрабаваў прабіцца па “жывой чарзе”, не напісаўшы “падання” і не меўшы дазволу консула, звычайна заварочвалі ад вакенца.
Праблема галоўным чынам была не ў нежаданні гродзенцаў рэгістраваць анкеты на старонцы Міністэрства замежных спраў Польшчы, а чэргах на рэгістрацыю, якія расцягваліся на некалькі месяцаў, калі немагчыма было спрагназаваць не толькі дату, а часта і месяц падачы дакументаў.
Пасля з’яўлення віз “на закупы”, для атрымання якіх не патрабуецца запрашэння з польскага боку, колькасць ахвотных зрабіць візы значна ўзрасла.
У пачатку ліпеня рэгістрацыя вялася ўжо на верасень, хаця і з цяжкасцямі, у жніўні, з яшчэ большымі цяжкасцямі, – на лістапад, а ў апошнія тыдні даты на рэгістрацыю не з’яўляліся ўвогуле.
Сёння, напярэдадні пераходу на абавязковую рэгістрацыю, з’явіліся доўгачаканыя даты на рэгістрацыю візавых анкет у Гродне.
Тыя, хто паспее запоўніць анкету, змогуць падаць яе незвычайна хутка – ужо 19, 20, 21, 23 верасня.
Праўда, улічваючы колькасць ахвотных, ужо праз пару гадзін бліжэйшыя даты будуць цалкам занятыя.
Амбасада Польшчы ўсё ж абяцае, што ў абаснаваных выпадках візавыя анкеты без рэгістрацыі будуць прымацца і пасля 15 верасня, напрыклад, у гуманітарных мэтах.
Нагадаем, сістэма е-рэгістрацыі для беларускіх грамадзян была ўведзена Польскай амбасадай у 2010 годзе.