Выйшаў указ прэзідэнта ў дачыненні да вясковых хат

Дакумент уяўляе сабой новую рэдакцыю ўказа ад 3 лютага 2006 года № 70 «Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці».

 

Выданне ўказа абумоўлена складанасцямі, якія выяўлены пры прымяненні на практыцы норм указа №70 і неабходнасцю спрашчэння працэдур адабрання пустых жылых дамоў ў сельскай мясцовасці, якія безгаспадарча ўтрымліваюцца, а таксама актывізацыі жыллёвага будаўніцтва.

 

Указ захоўвае існуючыя падыходы да спынення правоў уласнасці на пустыя і старыя жылыя дамы выключна ў судовым парадку. Пры гэтым удакладняюцца прававыя падставы і парадак аднясення жылых дамоў да ліку пустых або старых, скасоўваюцца асобныя працэдуры, якія не мелі істотнага значэння і не ўплывалі на прыняцце рашэнняў аб накіраванні такіх дамоў ва ўласнасць адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, іх зносе або аднаўленні для выкарыстання па прызначэнні.

 

Згодна з указам, да ліку пустых могуць быць аднесены жылыя дамы, размешчаныя ў сельскай мясцовасці, у дачыненні да якіх на 1 студзеня кожнага года ёсць дакладныя звесткі аб тым, што на працягу апошніх трох гадоў запар асобы, якія маюць права карыстання імі, жывуць у іх у сукупнасці менш чым адзін месяц у годзе, і ў дачыненні да якіх не прадстаўлены пісьмовыя паведамленні аб намеры выкарыстоўваць іх для пражывання.

 

Пад старымі дамамі разумеюцца размешчаныя ў сельскай мясцовасці жылыя дамы, у дачыненні да якіх прызнана, што яны не адпавядаюць санітарным і тэхнічным патрабаванням або непрыгодныя для пражывання, і ў дачыненні да якіх на 1 студзеня кожнага каляндарнага года ёсць дакладныя звесткі аб тым, што гэтыя дамы ўтрымліваюцца безгаспадарча, асобы, якія маюць права карыстання імі, на працягу апошняга года не жывуць у іх і не прымаюць мер да аднаўлення гэтых дамоў для выкарыстання па прызначэнні.

 

Пры гэтым указам на мясцовыя выканкамы ўскладаюцца абавязкі па вышуку ўласніка пустога дома, асоба і (або) месца жыхарства якога невядомы (у тым ліку з прыцягненнем органаў унутраных спраў), і па паведамленні яму аб магчымым прызнанні такога жылога дома безгаспадарчым і прававых наступствах такога прызнання. Пры паведамленні ўласніка выканкаму аб намеры выкарыстоўваць пусты дом для пражывання такі дом не ўключаецца ў рэгістр пустых дамоў і мерапрыемствы па прызнанні яго безгаспадарчым не праводзяцца.

 

«У цэлым рэалізацыя норм указа заклікана садзейнічаць актывізацыі працы мясцовых выканкамаў па выяўленні пустых і старых жылых дамоў у сельскай мясцовасці, якія безгаспадарча ўтрымліваюцца, скарачэнні іх колькасці і добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктах», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Указ набывае моц 1 верасня 2012 года.

 

Здымак fotki.yandex.ru