У Гродне няма роўных «Градэну»

Чэмпіянат распачаўся яшчэ ў лістападзе.

Узяць удзел у турніры магла любая каманда, здольная заплаціць стартавы ўнёсак і прадставіць даведку пра стан здароўя сваіх гульцоў.

Інтрыга ў турніры трымалася да самага фінішу. Перад апошнім турам на чэмпіёнства прэтэндавалі дзве каманды – “Салвей” і “Градэн”. Апошняя была наперадзе на 3 ачкі.

Для перамогі ў турніры “Градэну” неабходна было не прайграць у апошнім матчы з “Тэстай”.

“Салвею” ж неабходна было выйграваць у няўступлівага “Цукрзаводу” і спадзявацца на тое, што “Тэста” выйграе ў “Градэна”.

У такім выпадку абедзве каманды набралі б аднолькавую колькасць ачкоў і, згодна з рэгламентам чэмпіянату, згулялі б дадатковы матч за першае месца.

Сваю задачу “Салвей” хоць і з цяжкасцю, але выканаў, мінімальна перамогшы “Цукрзавод” з лікам 2:1. Затым на поле выйшлі “Градэн” і “Тэста”.

alt=”Футбол” sub=”Футбол” >

У зацятай барацьбе перамогу з лікам 1-0 атрымаў “Градэн”, гарантаваўшы забе заслужанае чэмпіёнства.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча