Кантрабандыст спрабаваў увезці ў Беларусь гашыш
Сабака ўнюхаў нешта падазронае ў аўтамабілі Renault. Машыну вывелі з агульнай плыні для больш пільнага дагляду.
Схованку знайшлі паміж лабавым шклом і капотам.
У 18 поліэтыленавых пакуначках знаходзілася рэчыва зялёнага колеру расліннага паходжання.
Экспертыза пацьвердзіла, што гэта гашыш. Агульная вага кантрабанднага наркотыка – 8,9 кг.
У дачыненні затрыманага грамадзяніна Літвы распачатая крымінальная справа.
Паводле http://grodnonews.by