У Гродне з’явіцца крыты футбольны манеж

Першапачаткова манеж планавалася пабудаваць у меркаваным спартыўным комплексе насупраць чацвёртай гарадской лякарні, што каля вёскі Солы.  Але планы змяніліся, і такі комплекс размесціцца на вызваленых тэрыторыях вайсковай часткі ў Фолюшы. Крыты футбольны манеж з праекта адасобілі і перанеслі на вуліцу Пралетарскую.

 

Прататыпам пры праектаванні і будове гарадзенскага манежа стане дзеючы крыты футбольны манеж у Мінску (на здымках). Сталічны манеж шматфункцыянальны. У ім падчас футбольнага матчу можна размясціць да дзвюх тысяч заўзятараў, для канцэртаў жа глядацкіх месцаў больш – пяць тысяч. Можна там праводзіць таксама і выставы, кірмашы і г.д.

 

Паводле Гродзенскай праўды

Здымкі maneg.by, minsklife.com (Alexander Kuznetsov)