“Гародня. 50 год без Фары Вітаўта”. Прэзентацыя новага выдання “Гарадзенскай бібліятэкі”

|

Мы досыць часта ў дачыненні да ўсяго, што выходзіць пад лагатыпам “Гарадзенская Бібліятэка” ужываем словы “унікальнае”, “адзінае”, “першае ў гісторыі”.

Гэта не таму, што мы такія зухі, а ад беднасці.

Беднасці выдадзенага пра Беларусь і па-беларуску, напісанага без аглядкі на цэнзараў і без самацэнзуры, напісанага не па-савецку, напісанага праўдзіва і не зацёгана, аддана і сумленна.

Тое, што суседнія народы трымаюць у аграмадных нацыянальных бібліятэках, у нас змяшчаецца на некалькіх паліцах.

 

Прэзентацыя запланавана на 23 траўня.

Пачатак у 18.30 (вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

 

Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія “Еўрапейская архітэктурная спадчына Беларусі ў ідэалагічных войнах ХХ-ХХI ст. Расейскае, савецкае стаўленне да архітэктурнай традыцыі беларусаў.”

Удзел у дыскусіі возьмуць гісторыкі-укладальнікі дыска і брашуры “Гародня. 50 год без Фары Вітаўта”, а таксама мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Дыскусія адбудзецца ў межах “Еўрапейскага клуба ў Гародні”.