“Паўстанне 1863 года на Гарадзеншчыне”, – канферэнцыя і навуковая дыскусія ў Гродне

|

Гэта чарговае з шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150-ых угодкаў нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Канферэнцыя арганізавана супольнымі намаганнямі “Гарадзенскай Бібліятэкі”, Консульства РП у Гродне і Польскага Інстытута ў Мінску.

 

У часе канферэнцыі пройдзе дыскусія навукоўцаў “1863 год – канец Рэчы Паспалітай ці пачатак Беларусі?”. А таксама круглы стол краязнаўцаў Гарадзеншчыны “Памяць Паўстання 1863 года на Гарадзеншчыне: як мы ўшаноўваем памяць герояў”.

Канферэнцыя будзе працаваць у Гродне па адрасе: Будзёнага 48а (арыентавацца на паказальнікі ля Консульства).

Пачатак 25 траўня а 10.00.


align=”” alt=”Image 30757″ >