У Дзятлаўскім раёне дашчэнту згарэў касцёл

|

Выратавальнікаў выклікалі сёння ў 6.13.

Касцёл у вёсцы Скрундзі знаходзіўся ў 300 метрах ад жылой забудовы ў атачэнні дрэваў.


Гэта не дазволіла заўважыць пажар, калі ён толькі пачаўся.

Позна ўвечары мясцовыя жыхары чулі нейкую трасканіну, але вырашылі, што гэта далёкія раскаты грому. А раніцай адзін з вяскоўцаў падыйшоў да вакна і не ўбачыў звыклага купала з крыжом, а на іх месцы – слуп дыма.


Пажарныя ўбачылі на месцы здарэння толькі вуголле і фрагменты даху.

Драўляны касцёл памерам 18х21 м быў пабудаваны ў 1990 годзе.

Напярэдадні набажэнстваў у храме не было, у печы не палілі.

Сярод версій пажару – падпал і кароткае замыканне.


align=”” alt=”Image 30760″ >

 

Паводле http://mchs.gov.by