За Фестывалем нацыянальных культур Фестываль беларусаў свету?
Як паведамляе БЕЛТА, шмат хто з беларусаў, якія жывуць за мяжой, хацелі б наведаць Фестываль нацыянальных культур у Гродне, але горад не ў стане прыняць такую колькасць людзей адначасова.
У канцы месяца ў Мінску і Наваградку адбудуцца першыя паседжанні кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа, дзе будзе абмеркаваная ідэя арганізацыі фестывалю для беларускай замежнай дыяспары.
Фестываль беларускай дыяспары можа стаць альтэрнатывай З’ездаў беларусаў свету, якія ладзяцца няўрадавым міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
У мінулым годзе гэтая арганізацыя ладзіла ўжо пяты такі з’езд прадстаўнікоў беларускай дыяспары з розных краін свету.
Па ацэнках “Бацькаўшчыны”, па-за межамі Беларусі пражываюць звыш 3,5 млн. беларусаў. У больш чым 20-ці краінах свету дзейнічае больш за 250 беларускіх арганізацый і асяродкаў.
На здымку: галасуюць дэлегаты З’езду беларусаў свету