Аўтарынак не здаецца
Днямі стала вядома, што ільготны парадак увозу будзе захаваны як мінімум да 2011 году. Аднак пошліны для фізічных асобаў не зраўнялі з пошлінамі для юрыдычных. Як мінімум год аўтадылеры будуць вымушаныя працаваць у невыгодных умовах, да наступнай змены заканадаўства.
Па дадзеных Белстату на працягу першых чатырох месяцаў гэтага году продаж інамарак унутры краіны скараціўся ў некалькі разоў. Па некаторым крыніцах склаў толькі 1600 аўтамабіляў. Перадусім знізіліся продажы машын А класу.
Вядома, гэта кранае таксама і бюджет краіны. Штомесяц Беларусь атрымлівае амаль на 5 млн. даляраў менш.
Беларуская аўтамабільная асацыяцыя збіраецца прапанаваць разглядзець варыянт продажу ў мытным рэжыме вольнага складу. Заканадаўства прадугледжвае такую дзейнасць. Аўтадылеры змаглі б размясціць машыны на складзе і прадаць іх да правядзення мытнай ачысткі. То бок фізічная асоба правяло б ачыстку на ільготных умовах.