Некалькі дзесяткаў гродзенскіх беспрацоўных атрымаюць субсідыі на развіццё бізнесу
Аўтары навуковых распрацовак і даследванняў атрымаюць найбольш – да 20 БПМ.
Тым, хто рэгіструецца ў якасці беспрацоўнага, цягам месяца цэнтр занятасці павінны прапанаваць вакансіі ў адпаведнасці з кваліфікацыяй і досьведам працы.
З заявай на прадстаўленне субсідыі могуць звярнуцца тыя, хто цягам месяца не знойдзе працу.
Спачатку неабходна прайсці спецыяльныя бясплатныя 10-дзённыя курсы, дзе дапамогуць распрацаваць бізнес-план.
Перавага ў атрыманні субсідыі прадстаўляюцца тым, хто мае найменьшыя шансы атрымаць адпаведную працу і пачынае займацца найбольш важнымі для рэгіёна кірункамі прадпрымальніцкай дзейнасці.
У 2012 годзе падобныя субсідыі атрымалі 143 чалавекі. 15 з іх не выканалі свае абавязацельствы і цяпер павінны вярнуць грошы дзяржаве.
Сёлета 47 беспрацоўных атрымалі фінансавую дапамогу на адкрыццё ўласнай справы ў Гродзенскай вобласці.
Найчасцей беспрацоўныя хочуць заняцца будаўнічымі, сантэхнічнымі, цяслярскімі працамі, гандлем, грузаперавозкамі, паслугамі таксі.
Падрабязную інфармацыю пра атрыманне субсідый можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама ( тэл.74-52-38, 77-28-69).
Паводле http://grodnonews.by