Смеццевоз забіў бабулю і дзяўчыну ў Наваградку

|

Прычына здарэння высвятляецца.

 

Як распавёў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ  Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко, трагедыя здарылася каля нерэгуляванага пешаходнага перахода (“зебры”) на вуліцы Міцкевіча.

Калі аўтамабілі перад смеццевозам скінулі хуткасць, кіроўца смеццевоза нечакана выкруціў руль улева і выскачыў на тратуар, збіўшы дарожны знак.

Машына падмяла бабулю і 17-гадовую дзяўчыну, і толькі праз некалькі дзесяткаў метраў спынілася, ударыўшыся ў дрэва.

 

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца смеццявозу быў цвярозы, правяраецца тэхнічны стан машыны.

 

Здымак http://www.specprice.ru