Гродзенскія памежнікі за 3 дні затрымалі на мяжы 8 нелегалаў з розных краін
Грамадзян Грузіі затрымалі ў Гродзенскім раёне за 800 метраў ад мяжы. Знайсці нелегалаў дапамагла аператыўная інфармацыя.
Вьетнамцы планавалі перайсці беларуска-польскую мяжу ў Бераставіцкім раёне. Яны дзейнічалі прадумана. Па кантрольна-следавай паласе яны рухаліся след у след, пакідаючы дзве дарожкі, перакусілі ніці сігналізацыйнага комплекса.
На момант затрымання да лініі мяжы ім заставалася пераадолець каля 400 метраў. Трох удзельнікаў групы затрымалі адразу, а апошняга памежнікам давялося шукаць з верталёта.
Грамадзянін Сірыі пераходзіў мяжу адзін. Яго заўважылі дзякуючы пільнасці добраахвотнага дружынніка. Сірыец разлічваў праз Польшчу трапіць у Германію, дзе, па яго словах, мае сям’ю.
Усе восем затрыманых прызнаныя парушальнікамі дзяржаўнай мяжы.
Паводле gpk.gov.by
Здымак profi-forex.org