Метамарфозы кахання ад Васіля Мартынчука
Яркія, насычаныя колеры, казачныя жывёлы, матывы біблейскіх паданні – гэта толькі частка таго ілюзорнага свету кахання, створанага Васілём Мартынчуком.
>
Як трапна заўважыла на адкрыцці выставы мастацтвазнаўца Марына Загідуліна, каханне – гэта свет мараў, незямных вобразаў. Усё гэта ў поўнай меры прысутнічае ў працах мастака.
– Я перакананы, што вы ўсе ведаеце, што такое каханне. Без яго ў гэтым свеце не было б нічога. Менавіта гэта я і хацеў сказаць сваёй выставай – сказаў у вітальным слове Васіль Мартынчук, які выразна хваляваўся.
Калі ў час віншаванняў з боку калегаў-мастакоў ён толькі сціпла пунцавеў, то пасля цёплых словаў і кветак ад дачкі не змог стрымаць слёзаў.
Фота Вітаўта Рудніка