У другой палове студзеня прыйдзе другая хваля грыпу
– У нас сітуацыя пакуль лепшая, чым у мінулым годзе. Год таму ўжо 16 студзеня ў горадзе была абвешчаны эпідэміялагічны стан. У нас ужо распачаліся прывіўкі супраць высокапатагеннага (свінога – рэд.) грыпу.
Калі хто вельмі хоча бясплатна прывіцца – няхай звяртаецца ў сваю паліклініку – паведаміла “Твайму стылю” выконваючая абавязкі загадчыка эпідэміялагічнага аддзялення гарадской санстанцыі Святлана Кісель.
Новая хваля захворвання на грып чакаецца ўжо ў другой палове студзеня.
Ажыятажнага попыту на супрацьвірусныя лекі, які назіраўся ў кастрычніку- лістападзе, у Гродне пакуль няма.
Прынамсі, той жа арпетол быў сёння ў многіх аптэках горада.