Студэнты ГрДУ правялі дэбаты пра тое, ці варта ўдзельнічаць у жыцці ВНУ

|

Студэнты жвава ўдзельнічалі ў дыскусіі, было выказана нямала цікавых меркаванняў:

 

“Мы маглі б удзельнічаць у размеркаванні месцаў у інтэрнаце” – Вікторыя

 

“Калі змяніць расклад званкоў, студэнтам было б прасцей есці ў сталовай” – Яўген

 

Таксама абмеркавалі досыць хвалюючыя пытанні: “Ці існуе зараз студэнцкае самакіраванне ва ўніверсітэце? Ці варта яго ствараць? Ці мае патрэбу сам універсітэт і яго студэнты ў самакіраванні?”

Развівацца, на самай справе, ёсць куды. Грунтуючыся на вопыце замежных універсітэтаў (напрыклад, Польшчы, Чэхіі ці Нарвегіі), можна з упэўненасцю сказаць, што існуе мноства напрамкаў, куды варта рухацца, і паспяховых прыкладаў студэнцкага самакіравання, да якіх варта імкнуцца. Напрыклад, у Польшчы, акрамя органаў студэнцкага самакіравання, ва ўніверсітэтах функцыянуе агульнадзяржаўны студэнцкі парламент, дэлегатаў якога выбіраюць студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

 

“Цяпер мы распрацоўваем стратэгію стварэння студэнцкага самакіравання ў нашым універсітэце і будзем працаваць у гэтым рэчышчы. Мы створым орган студэнцкага самакіравання, які будзе ўдзельнічаць у жыцці ўніверсітэта, дапамагаць студэнтам, змяняць іх жыццё да лепшага” – такой высновай скончылі дэбаты студэнты.