У Гродне дасць канцэрт майстар імправізацыі Віктар Сямашка
Віктар Сямашка – вядомы беларускі імправізатар, выканаўца на духавых інструментах, радыёвядучы і паэт. Выступаў і выступае ў шэрагу гуртоў, такіх як “Князь Мышкін”, “Нагуаль”, “Балцкі Субстрат”. На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Еўропы ў складзе розных праектаў і вялікая колькасьць сольных альбомаў.
Гарадзенскае імпра-фольк-трыа ўзнікла ў самым канцы 2013 года. У сваёй творчасці спалучае беларускія народныя песні з інструментальнымі і вакальнымі імправізацыямі. У складзе трыа граюць:
Віталь Буйвід – гітара, бузукі. Лідар гурта сярэднявечнай (і не толькі) музыкі “Hurdy Gurdy”, удзельнік шматлікіх фестываляў, як у Беларусі, так і за мяжой. Вырабляе музычныя інструменты.
Алеся Медзьвядзюк – вакал, флейты, казу, званочкі і г.д. Голас праекта “Ар Нуво”, які выконвае аргентынскае танга ды фламенка, удзельніца гурта “Hurdy Gurdy”.
Ігар Адасік – барабаны, перкусія. Грае з “Hurdy Gurdy” і Таццянай Салаўёвай. Разам з Віктарам Сямашкам прымаў удзел у праектах “Рыкі-Цікі-Таві”, “Знянацку” і іншых, а таксама ў запісе альбома Рамана Абрамчука “Мая сакральная геаграфія” (Мінск). Вырабляе музычныя інструменты.