Аднаўляюцца магілы салдат-мусульманаў

Вядома, што іх захоўвалі па мусульманскіх традыцыях – з імамам, кожнага ў асобнай магіле на спецыяльна адведзеных месцах. У 1915 годзе урад Расейскай імперыі ўсталяваў тут абеліск з паўмесяцам і адпаведным надпісам. Індывідуальныя надгробкі былі ўсталяваныя ў 1922 годзе, на якіх на польскай мове было напісана, у якім падраздзяленні служыў салдат, вайсковае званне, імя і прозвішча, з якой губерніі і дата смерці.

 

У 1992 годзе, калі новая мусульманская абшчына вырашыла навесці парадак на могілках, ад пахаванняў амаль нічога не засталося. Ініцыятыву па іх аднаўленні ўзяў на сябе афіцэр запасу, зараз імам абшчыны Слоніма і намеснік муфція Беларусі Сулейман Байрашэўскі. У 2006 годзе вандалы разбілі частку надгробкаў, урад Татарстана дапамог прывесці магілы да парадку. Аднак патрабуецца вялікая даследчыцкая праца для ідэнтыфікацыі пахаваных – надпісы на большасці магільных плітаў ледзьве можна прачытаць.

Паводле газеты “Время и деньги”