Туды, дзе ёсць долары, ці Чаму замежныя футбалісты пакідаюць «Нёман»

|

Рэч у тым, паведамляе belsat.eu, што футбалісты зарабляюць няблага, як для нашай краіны (каля $ 3000–5000), але грошы атрымліваюць у беларускіх рублях. Легіянеры папросту не ведаюць, што рабіць з гэтымі грашыма, бо набыць валюту амаль немагчыма, а захоўваць рублі бессэнсоўна.

 

align=”left” >Як паведаміла крыніца з клубу, Неманья Цветкавіч (на здымку) на развітанне сказаў:

 

«Збіраюся паехаць туды, дзе ёсць долары!».

 

Увесь час, пакуль ён гуляў у Гродне, на табло стадыёну сімвалічна выводзілі НЕМАНья Цветкавіч.

 

Фанатаў каманды расчаравала навіна пра сыход футбаліста.

 

Ёсць небяспека, што іншыя замежныя гульцы будуць таксама перапыняць працоўныя кантракты.

 

 

Ужо вядома, што разарваць кантракт з «Нёманам» плануе і малдаўскі нападнік Віярэл Фрунзэ.

 

У сёлетнім чэмпіянаце ён забіў у складзе «Нёмана» тры галы.

 

На здымку: малдоўскі легіянер «Нёмана» Віярэл Фрунзэ (у зялёнай кашульцы) у барацьбе з легіянерам «Мінска» Адама Таіна Сора

 

Фота www.fcneman.by