Сёння – Сусветны дзень донара
Служба крыві – гэта базіс аказання экстраннай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі ў розных абласцях клінічнай медыцыны. Цяжка ўявіць сабе працу лячэбных устаноў без прадукцыі, што вырабляецца гэтай службай.
Юрый Аркадзьевіч Громак, які выконвае абавязкі закадчыка Гродзенскай абласной станцыі пералівання крыві паведаміў «Твайму стылю» некаторыя лічбы вынікаў работы за мінулы год:
– Усяго было праведзена каля 40 тысяч данаций, а гэта – 21 тысяча літраў цэльнай крыві, з якой вырабленаы і плазма, і эмбулін і сыроватка для вызначэння груп крыві.
Па словах доктара, у вобласці на 100% забяспечваюцца заяўкі лячэбных устаноў, да донарству дапускаюцца толькі здаровыя людзі, таму і якасць матэрыялу – высокая. Акрамя таго, у нашай вобласці прымяняюцца найбольш дасканалыя сістэмы бактэрыяльнай-віруснай бяспекі.