Грузінскі спартовец у Лідзе “падарыў” невядомаму 8,5 тысячы еўра

|

У вольны час пайшоў з сябрамі ў бар. Гаманец з грашыма паклаў у кішэню.

Партманэ выпала, калі замежнік пайшоў у прыбіральню, але на пустую кішэню ён звярнуў увагу толькі праз гадзіну.

 

Гаманец з дакументамі знайшлі на падлозе ў прыбіральні, але валюты там не было.

Пошукамі таго, хто прыхапіў чужыя грошы, займаецца лідская міліцыя.

 

Гарадзенцу, які пасля адпачынку ў кампаніі суседа таксама застаўся без грошай, пашанцавала больш.

Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю, распавёўшы, што выпіваў у гасцях, а пасля не далічыўся 600 тысяч беларускіх рублёў.

Сусед прызнаўся аператыўнікам, што выцягнуў з кішэні прыяцеля грошы, але частку сумы паспеў выкарыстаць у той жа вечар.

 

Паводле http://grodnonews.by , http://uvd.grodno.by

Здымак http://farm3.staticflickr.com