Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны ў Гродне адкрыюць у лістападзе

Праект быў зарэгістраваны ў канцы мая 2016 года, яго заснавальнікам стала бальніца традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Ганьсу. “Сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі інвестара вырашылі практычныя аспекты рэалізацыі праекта. Цэнтр размесціцца ў будынку былой малочнай кухні дзіцячай паліклінікі па вуліцы Даватара на плошчы каля 500 кв.м”, – адзначыў Мечыслаў Гой. Ён падкрэсліў, што ўжо вядуцца праектныя працы, рамонт і рэканструкцыя памяшканняў пачнуцца ў бліжэйшы час. Здаць цэнтр у эксплуатацыю плануецца на працягу некалькіх месяцаў, ужо ў лістападзе бягучага года ён прыме першых наведвальнікаў.

 

“Прадпрыемства ствараецца ў рамках выканання Дырэктывы №5 “Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай”. Гродна стане першым абласным цэнтрам, дзе з’явіцца падобны цэнтр”, – распавёў Мечыслаў Гой.

 

Працаваць у цэнтры будуць лекары з Кітая. Сярод паслуг – іглаўколванне, фізіятэрапія, водалячэнне. Чакаецца, што паслугі цэнтра будуць запатрабаваныя не толькі ў жыхароў Гродна і вобласці, але і ў гасцей рэгіёну.