Спартсмены з 12 краін зарэгістраваліся на марафон Друскенікі-Гродна

Гэта адзіны ў Еўропе трансгранічны марафон. Дыстанцыя прабегу даўжынёй 42 км 195 м пракладзеная па тэрыторыі Літвы і Беларусі.

 

10 асаблівасцяў Марафона сяброўства “Друскенікі -Гродна” і 10 прычын стаць яго ўдзельнікам

 

“Заяўкі на ўдзел падалі прадстаўнікі 12 дзяржаў, аднак спіс можа быць пашыраны, паколькі рэгістрацыя працягнецца да 7 ліпеня. З году ў год прадстаўніцтва па краінах расце. Многія спартсмены жадаюць дадаць унікальны марафон у сваю калекцыю”, – адзначыў Андрэй Бойша.

 

Па апошніх дадзеных, для ўдзелу ў марафоне зарэгістравана больш за 150 чалавек з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Германіі, Вялікабрытаніі, Эстоніі, Катара, Венгрыі, Нарвегіі і Францыі.

 

“Мужчыны і жанчыны будуць спаборнічаць у чатырох узроставых катэгорыях: 18-39, 40-49, 50-59 гадоў, 60 гадоў і старэй. Ліміт часу – 6 гадзін”, – адзначыў Андрэй Бойша.

 

Кожны год старт і фініш марафону мяняюцца месцамі. У гэты раз спартсмены пачнуць забег з цэнтральнай плошчы Друскенік і фінішуюць у гродзенскім ЦСК “Нёман”. Прабягуць марафонцы па вуліцах двух гарадоў, праз населеныя пункты Гродзенскага раёна. Перасякаць мяжу яны будуць у пункце пропуску “Прывалка”, прычым зробяць гэта без прыпынку: памежны і мытны кантроль будзе арганізаваны ў месцах старту і фінішу. Па дарозе для спартсменаў уладкуюць пункты харчавання з вадой, супрацоўнікі МНС арганізуюць у некалькіх месцах водную заслону – імправізаваны душ для астуджэння ўдзельнікаў.


Марафон Сяброўства 2015: праз адлегласць, межы і ўласныя стэрэатыпы


Марафон Сяброўства “Друскенікі-Гродна 2014”: мінулагодні пераможца палепшыў свой вынік